Дзякуем нашым дабрадзеям!

Дзякуем парафіянам і ўсім нашым дабрадзеям за дапамогу ў будове касцёла! Кожны месяц ў вашай інтэнцыі ксёндз справуе Імшу, падчас якой просім аб благаславенні для ўсіх, хто памагае нам будаваць фаніпальскі касцёл.

Informacja w języku polskim

Надрукаваць квітанцыю для ахвяравання праз банк

Запоўніце рускімі літарамі усе палі, каб надрукаваць квітанцыю, па якой можна ў банку альбо на пошце зрабіць ахвяраванне на будову касцёла:
Імя:

Імя па бацьку:

Прозвішча:

Адрас - вуліца:

Дом:

Кватэра:

Горад/вёска:

Сума ахвяравання:
 бел. руб.

Упішыце код з малюнка:

Можна зрабіць ахвяраванне на пошце альбо ў банку

Пакажыце аператару гэтыя дадзеныя і скажыце, што хочаце пералічыць ахвяраванне на рахунак парафіі:

Получатель:

РО «РК Приход Найсвятейшего Сердца Езуса и Марии» г. Фаниполь, Садовая 9

УНП:

600925151

Банк:

Ф-л №500 Минское управление ОАО АСБ “Беларусбанк”, г. Дзержинск, ул. К. Маркса 17, BIC AKBBBY21500

Расчётный счёт:

BY80AKBB30150606004666000000

Назначение платежа:

Пожертвование.

У Фаніпалі будуем прыгожы касцёл. Дзякуем усім, хто памагае ў гэтай добрай справе!

Навошта ў Фаніпалі будаваць касцёл?

Касцёл - гэта не толькі месца, дзе парафіяне могуць памаліцца. Касцёл - духоўны, культурны і сацыяльны цэнтар парафіі і горада.

У касцёле веруючыя збіраюцца, каб памаліцца, паспавядацца, пабыць на Імшы, пахрысціць дзіця, благаславіць Шлюб. Але касцёл - гэта не "рытуальны магазін"! Звычайна ў касцёле кіпіць жыццё: рэлігійнае, культурнае, сацыяльнае і нават спартыўнае. У парафіі існуюць розныя групы. Міністранты (памошнікі ксяндза ў служэнні), парафіяльная група "Caritas" (жанчыны і мужчыны, якія памагаюць бедным), хор, сямейны рух "Equipes Notre Dame". Праводзяцца заняткі нядзельнай школы для дзяцей і дарослых. Адбываюцца канцэрты, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Калі парафіяне жадаюць і ксёндз гатовы служыць людзям, то касцёл можа быць вельмі карысным для гарадской супольнасці. Спадзяемся, што так і ёсць з нашым касцёлам. Калі касцёл будзе дабудаваны, мы зможам яшчэ шырэй служыць людзям у Фаніпалі.

Дзе парафіяне бяруць грошы на будову касцёла?

Усе касцёльныя справы - гэта вынік салідарнасці вернікаў. У католікаў няма цэнтралізаванага фінансавання, ксяндзы не атрымліваюць зарплаты, дзяржава не фінансуе.

Касцёл будуецца за грошы простых людзей. Парафіяне стараюцца па магчымасці складаць ахвяраванні на будову. Ксёндз ездзіць у іншыя касцёлы ў Беларусі і за мяжой і збірае там грошы на будову. Вельмі рэдка трапляюцца спонсары, гатовыя ахвяраваць большыя сумы. Вось так, па кропельцы, збіраюцца неабходныя грошы. Таму і касцёл будуецца вельмі доўга.

Каму належыць касцёл?

Будынак касцёла належыць Каталіцкаму Касцёлу.

У духоўным сэсне "гаспадарамі" касцёла з'яўляюцца парафіяне. Вельмі часта людзі памылковы думаюць, што ксяндзы будуюць касцёлы для сябе. Ксёндз - лідар парафіі, але яго асноўная функцыя - быць духоўным пастырам. Усе справы, звязаныя з будовай, функцыянаваннем касцёла - у веданні парафіян. Ксяндзы часта змяняюць месца свайго служэння, а парафіяне і жыхары горада застаюцца.

Як ахвяраваць грошы на будову касцёла?

У касцёла ёсць разліковы рахунак, на які ў любым банку можна перелічыць грошы з паметкай "На будову касцёла". Можна прынесці грошы ў скарбонку, якая знаходзіцца ў касцёле. Калі ёсць магчымасць ахвяраваць большую суму - можна падысці да ксяндза і аддаць яму. Можна атрымаць цікавы памятны падарунак. Усіх ахвярадаўцаў (апроч тайных) ксёндз запісвае і ўся парафія моліцца за іх.

Што апроч грошай патрэбна на будову?

Можна дапамагчы матэрыяламі (поўнасцю ахвяраваць альбо прапанаваць зніжку).

Часта патрэбныя парады - асабліва ў паперкавых справах (дазволы, праекты і г.д.) - добра, калі нехта ўмее гэта рабіць і гатовы пахадзіць па кабінетах. Імя такога памошніка будзе ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю парафіі! Калі нехта можа ахвяраваць такую дапамогу - не адкладваючы званіце ксяндзу 8-029-7015191 :)

У бліжэйшы час мы будзем:
- устаўляць дзверы
- праводзіць электрыку, ваду, каналізацыю
- штукатурыць унутраныя сцены
- усталёўваць цёплую падлогу і сцяжку
- падшываць паталок
- штукатурыць знешнія сцены (патрэбныя растворы, сетка)