Як даехаць да касцёла

Касцёл знаходзіцца каля старой школы, недалёка ад трасы Мінск-Брэст. Арыенцір - адзінаццаціпавярховы дом. Капліца знаходзіцца ў падвале касцёла. На мапе можна паглядзець падрабязную дарогу. Калі заблукаеце - званіце, падскажам дарогу :)

Расклад набажэнстваў

Часам бываюць змены ў раскладзе, аб якіх звычайна ксёндз папярэджвае парафіян у нядзельных аб'явах. А нашым гасцям раім загадзя пазваніць, каб не стаяць перад зачыненым касцёлам.

Нядзеля і вялікія святы -
9:00, 13:00, 18:00

Буднія - 19:00

Перад Імшой - адарацыя, Ружанец, літаніі, Гадзінкі, Нешпары, Крыжовы шлях (залежыць ад літургічнага календара).
Споведзь - перад і пасля Імшы.
Наведванне хворых, падрыхтоўка да Хрышчэння і Шлюбу, душпастырскія размовы - у зручны для вас час.

Парафіяльны твітэр

Падпісвайцеся і стаўце лайкі!