Як атрымаць сакрамант Сужанства ў Касцёле?

Звычайна нарачоныя (тыя, хто збіраецца ўзяць шлюб) звяртаюцца да свайго ксяндза за тры месяцы перад вызначанай датай шлюбу. Гэта патрэбна, каб добра падрыхтавацца.

Варта памятаць, што шлюб нельга "адмяніць", у Касцёле няма разводаў.

Вельмі падрабязная інфармацыя пра Сужанства ў Касцёле на афіцыйнай старонцы Каталіцкага Касцёла. Можна ўсё ўдакладніць, пазваніўшы свайму ксяндзу-пробашчу.