Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдыум
25-03-2024

Святы Пасхальны Трыдыум – час, калі узгадваем асноўныя моманты мукі Пана. Ён распачынаецца Літургіяй у Вячэрніку (Вялікі Чацвер), працягваецца на Галгофе (Вялікая Пятніца) і завяршаецца момантам Уваскрасення (ноч Вялікай Суботы).
Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах:
- Вялікі Чацвер – Імша Вячэры Пана ў 19.00
- Вялікая Пятніца – Літургія Мукі Пана (адзіны дзень у годзе, калі Касцёл не цэлебруе Святую Імшу) у 19.00
- Вялікая Субота – Пасхальная Вігілія ў 22.00 (вазьміце з сабой свечкі)
- Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Імша толькі адна ў 11.00
Асвячэнне страваў на велікодны стол у суботу ў 12.00, 15.00, 17.00, а таксама пасля Пасхальнай Вігіліі.
У Вялікую Суботу пры Гробе Пана будзе трываць Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта да 21.00. Запрашаем!