Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Парафіяльныя аб’явы

15 кастрычніка, чацвер — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

17 кастрычніка, субота — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

УВАГА! У наступную нядзелю, 18 кастрычніка, Святой Імшы на 18.00 не будзе!

Таксама Святых Імшаў не будзе з 19 па 24 кастрычніка!

Кастрычнік – месяц, асаблівым чынам прысвечаны малітве ружанцовай. На бягучым тыдні молімся:

  • у панядзелак, 12 кастрычніка, у 18.30 за сем’і парафіі;
  • у чацвер, 15 кастрычніка, у 18.30 за дзяцей і моладзь парафіі;
  • у пятніцу, 16 кастрычніка, у 18.30 аб навяртанні грэшнікаў;
  • у суботу, 17 кастрычніка, у інтэнцыі перапрашэння за знявагі перад Богам.