Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Пахаванне

Што рабіць, калі памёр католік?

Калі чалавек памірае, яго трэба пахаваць. Мы, католікі, молімся за памерлых, і першая малітва пасля адыходу чалавека да вечнасці — гэта асабістая малітва родных і блізкіх. Памаліцеся, як умееце: даверце душу памерлага Богу, папрасіце аб міласэрнасці і прабачэнні грахоў.

Абрад пахавання

Пазваніце ксяндзу і папрасіце аб правядзенні абрада пахавання, які складаецца з цэлебрацыі пахавальнай імшы ў касцёле і развітальнай малітвы на могілках.

Калі ласка, звярніце ўвагу: падчас памінальнай вячэры на стале не павінна быць алкаголю!