Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Хто мы

Вітаем цябе, шаноўны наведвальнік нашай онлайн старонкі!

Мы — рыма-каталіцкая парафія ў горадзе-спутніку Фаніпалі. Гэта прыблізна ў 15 км ад сталіцы нашай краіны, калі рухацца у паўднёва-заходнім напрамку. Наша парафія вельмі маладая. Яна ўзнікла толькі ў 2006 г. Больш падрабязныя звесткі аб тым, як гэта адбылося, можна знайсці ў разделе “Гісторыя парафіі”. Значная частка парафіян — маладыя сем’і. Гэта звязана з тым, што Фаніпаль актыўна будуецца, сюды прыязджаюць жыць з розных куткоў краіны, каб быць бліжэй сталіцы.

Наш парафіяльны касцёл прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Такога тытула ў нашай краіне не мае ні адна святыня. Сэрца Хрыста — сімвал любові Бога да людзей. Сэрца Марыі — сэрца любячай маці. Яна прыняла на сябе адказнасць быць Маці Бога, стаўшы праз гэта Маці для ўсіх людзей. 

Парафіяльны адпуст (гэта значыць свята тытулу касцёла) святкуецца два дні: у пятніцу і суботу пасля актавы Божага Цела. Часцей за ўсё святочныя дні прыпадаюць на месяц чэрвень.

Святыня яшчэ будуецца. Перад намі шмат працы па тынкоўцы і фарбанні сцен, насцілу падлогі, упарадкаванню столі і інш. Нягледзячы на гэта, у касцёле штодня цэлебруецца Святая імша. Тут кожны дзень ёсць магчымасць паспавядацца і прыняць да сэрца жывога Езуса.

Запрашаем усіх людзей добрай волі далучыцца да нашай парафіяльнай супольнасці, каб разам праслаўляць Бога, ушаноўваць Маці Божую і распаўсюджваць Божае Слова!

Пробашч касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў Фаніпалі ксёндз Дзяніс Шастаковіч