Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Будоўля касцёла

У Фаніпалі будуем прыгожы касцёл. Дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай добрай справе!

Навошта ў Фаніпалі касцёл?Касцёл — гэта не толькі месца, дзе парафіяне могуць памаліцца. Касцёл — духоўны, культурны і сацыяльны цэнтар парафіі і горада.

У касцёле веруючыя збіраюцца, каб памаліцца, паспавядацца, пабыць на імшы, пахрысціць дзіця, благаславіць шлюб. Звычайна ў касцёле кіпіць жыццё: рэлігійнае, культурнае, сацыяльнае і нават спартыўнае. У парафіі існуюць розныя групы: міністранты, хор, сямейныя рухі. Праводзяцца заняткі рэлігіі для дзяцей і дарослых. Адбываюцца канцэрты, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Калі парафіяне жадаюць і ксёндз гатовы служыць людзям, то касцёл можа быць вельмі карысным для гарадской супольнасці. Спадзяемся, што так і ёсць з нашым касцёлам. Калі храм будзе дабудаваны, мы зможам яшчэ шырэй служыць людзям у Фаніпалі.

Дзе парафіяне бяруць грошы на будову касцёла?Усе касцёльныя справы — вынік салідарнасці вернікаў. У католікаў няма цэнтралізаванага фінансавання, ксяндзы не атрымліваюць зарплату, дзяржава не фінансуе касцёл.

Касцёл будуецца за грошы простых людзей. Парафіяне стараюцца па магчымасці складаць ахвяраванні на будову. Ксёндз ездзіць у іншыя касцёлы ў Беларусі і за мяжой і збірае там грошы на будову. Вельмі рэдка трапляюцца спонсары, гатовыя ахвяраваць вялікія сумы. Вось так па кропельцы збіраюцца неабходныя сродкі. Пагэтаму касцёл будуецца вельмі доўга.

Каму належыць касцёл?Будынак касцёла належыць Каталіцкаму Касцёлу.

У духоўным сэсне “гаспадарамі” касцёла з’яўляюцца парафіяне. Вельмі часта людзі памылкова думаюць, што ксяндзы будуюць касцёлы для сябе. Ксёндз — лідар парафіі, але яго асноўная функцыя — быць духоўным пастырам. Усе справы, звязаныя з будовай, функцыянаваннем касцёла знаходзяцца у веданні парафіян. Ксяндзы часта змяняюць месца свайго служэння, а парафіяне і жыхары горада застаюцца.

Як ахвяраваць грошы на будову касцёла?ВЫ МОЖАЦЕ ЗРАБІЦЬ ON-LINE АХВЯРАВАННЕ. Што для гэтага патрэбна глядзіце тут.