Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Ахвяраваць на будову касцёла on-line

Ахвяраванне на будову касцёла ў г. Фаніпаль:

ВЫБЕРЫЦЕ СУМУ АХВЯРАВАННЯ:

  • Калі ласка, выберыце альбо ўвядзіце суму ахвяравання
  • Пераход да аплаты...

Паважаныя сябры!

Будоўля нашага касцёла ажыццяўляецца толькі за кошт ахвяраванняў. Будуючы касцёлы, месцы прысутнасці Бога на зямлі, мы распаўсюджваем Евангелле — добрую вестку пра Ўваскрасенне для кожнага, хто захоча спазнаць Бога. Будзем удзячныя, калі вы таксама далучыцеся да гэтай справы праз ахвяраванні на будову нашай святыні. Шчыра дзякуем за ахвярнасць і молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

На нашым сайце вы можаце скласці ахвяраванне праз плацёжную сістэму WEBPAY, якая ажыццяўляе дзейнасць з 2007 г. і зарэкамендавала сябе як надзейная сістэма банкаўскіх пераводаў для звыш чым 1500 арганізацый. Гэта адзіны ў краіне PSP-правайдэр, які мае ўзгадненні з 8 асноўнымі банкамі Беларусі. Кампанія WEBPAY гарантуе бяспечнасць банкаўскіх пераводаў для ахвярадаўцаў.

Ахвяраванні ажыццяўляюцца праз банкаўскую картку. Ахвярадаўца можа ахвяраваць любую суму. Пры гэтым патрэбна ўвесці свае прозвішча, імя і e-mail. Мы не запытваем ніякіх персанальных дадзеных нашых ахвярадаўцаў. Сістэма WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад карыстальніка дадзеныя яго банкаўскай карты (нумар карты, імя трымальніка, дату заканчэння дзеяння і кантрольны нумар CVC/CVC2). Пасля таго, як вы выбралі сумму ахвяравання (або ўвялі сваю) і націснулі кнопку “Ахвяраваць”, сістэма перключыць вас на платформу WEBPAY. Далей прытрымлівайцеся парадаў сэрвіса, каб завяршыць плацёж.

Вы можаце прывязаць сваю картку для перыядычных пералікаў ахвяраванняў на рахунак нашага
касцёла. Таксама вы зможаце лёгка адпісацца ад рэкурэнтных плацяжоў.

Увага! Грашовыя дабрачынныя пераводы не падлягаюць вяртанню.

Пасля здзяйснення аплаты з выкарыстаннем банкаўскай карты неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (пацверджання аб аплаце) для зверкі з выпіскай з карт-рахунку (з мэтай пацвярджэння учыненых аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).

Калі ў вас няма магчымасці скарыстацца карткай, можна ажыццявіць грашовы перавод у любым банку непасрэдна на разліковы рахунак нашага касцёла:

РО “РК Приход Найсвятейшего Сердца Езуса и Марии” г. Фаниполь, ул. Садовая, 9
УНП 600925151
Банк: ф-л №500 Минское управление ОАО АСБ “Беларусбанк”, г. Дзержинск, ул. К. Маркса, 17
BIC AKBBBY21500, р/с BY80AKBB30150606004666000000
Назначение платежа — пожертвование.

Таксама можна ахвяраваць сродкі на будову святыні праз ЕРИП. Як нас там знайсці, глядзіце ў картцы ніжэй.