Кантакты
Мы знаходімся ў горадзе Фаніпаль (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) на адлегласці прыблізна 15 км ад Мінска. Будынак касцёла размяшчаецца ў завулку Багдашэўскага, 4. Гэта побач з трасай Мінск — Брэст (глядзіце карту ніжэй).
Як да нас дабрацца?
Можна грамадскім транспартам або на сваёй машыне.
Недалёка ад касцёла знаходзіцца прыпынак маршрутак з Мінску і на Мінск. У Фаніпаль ходзяць маршруткі №1291 і 1261. Першая адпраўляецца з прыпынку на ст. метро “Інстытут Культуры”, другая — з вул. Бабруйская (насупраць ТЦ “Galileo”). Таксама можна сесць на прамежкавых прыпынках, напрыклад, на ст. метро “Грушаўка”, “Міхалова”, “Пятроўшчына”, “Малінаўка”. У Фаніпалі патрэбна выйсці на прыпынку “Зялёная-3” (арыенцір — магазін “Міла”). Адсюль пяшком да касцёла прыблізна 5 хвілін.
Калі едзеце на ўласным аўто з Мінску, паварочвайце ў бок Фаніпаля каля запраўкі “Белоруснефть”. Далей — увесь час прама па вуліцы Зялёнай, на светафоры направа на вуліцу Шульгі. Праз хвіліну злева ўбачыце касцёл. Калі едзеце з боку Дзяржынска, паварочвайце да касцёла адразу з трасы. Арыенцір — дарожны знак, які паказвае напрамак на магазін “ОМА”. Каля касцёла хапае месца, дзе запаркавацца.

Калі заблудзіцеся, тэлефануйце: +37525 7710080 (кс. Дзяніс).