Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Сакрамэнт пакаяння і паяднання (споведзь)

Сакрамэнт пакаяння — гэта сакрамэнт, у якім Бог праз пасрэдніцтва святара прабачае грахі, учыненыя намі пасля хросту. Грэх — гэта слова, думка або ўчынак, якімі мы парушаем божыя запаведзі і аддаляем сябе ад Бога. З дапамогай шчырай споведзі мы вяртаемся да Бога пасля таго, як учынілі грэх і заблукалі.

Паспавядацца ў нашым касцёле можна кожны дзень перад Святой імшой або пасля яе.

Перад споведдзю трэба ўспомніць усе зробленыя грахі. У гэтым дапаможа рахунак сумлення — аналіз грахоў і правінаў, якія мы ўчынілі ад моманту апошняй споведзі. Аднаму чалавеку трэба больш часу, каб узгадаць грахі, другому менш. Прыводзім прыкладны спіс пытанняў, якія дапамогуць лепш падрыхтавацца да вызнання сваіх слабасцяў.

Уступныя пытанні

Калі апошні раз быў у споведзі?

Ці выканаў прызначаную на апошняй споведзі пакуту?

Ці не ўтаіў на апошняй або ранейшай споведзі цяжкага граху?

Ці не забыўся на апошняй споведзі сказаць пра які-небудзь грэх? Калі забыўся, то споведзь была сапраўднай, але на гэтай споведзі мусіш вызнаць забыты грэх.

Ці выканаў пастановы, дадзеныя табе спаведніком на апошняй споведзі?

I. “He май іншых багоў, апроч Мяне”

Адносна веры

Як выглядае тваё штодзённае жыццё, якая твая вера, можа, абмінаеш Бога і зусім не лічышся з Яго запаведзямі ў сваіх поглядах, паводзінах, пастановах? Можа, належыш да найгоршых з людзей — баязліўцаў, якія нібы і лічацца вернікамі, але баяцца ў гэтым прызнацца? Ці не адмаўляў ты словам або ўчынкам Божага існавання і ці не здраджваў Богу дзеля кар’еры ці каб здабыць чыюсьці прыхільнасць?

Што рабіў для таго, каб лепш пазнаць Бога і паглыбіць сваю веру, якія твае занядбанні ў гэтым? Якія чытаеш кнігі і часопісы? Ці пазбягаеш дрэнных кніг? Ці штосьці рабіў для таго, каб пазбыцца нейкіх сумненняў наконт веры?

Можа, твая вера такая слабая, што нават саромеешся перажагнацца, памаліцца, пайсці на Святую імшу?

Ці не была твая малітва толькі бяздумным вымаўленнем слоў без належнай увагі, адпаведнай паставы і пашаны?

Можа лічыў, што нейкі прадмет (талісман) або дзеянне прынясуць шчасце, а да Бога па належную дапамогу не звяртаўся? Ці верыў гараскопам, варажбе, забабонам, магіі?

Ці не абмяжоўваў сваю малітву толькі просьбамі, пазбягаючы малітваў падзякі і ўшанавання?

Ці заўсёды і ўсюды належным чынам бараніў сваю каталіцкую веру?

Адносна надзеі

Якая твая надзея? Ці не прывязваўся празмерна да людзей, рэчаў, працы, клопатаў, забываючыся пра справы збаўлення? Ці дзякаваў Пану Богу за поспехі, прыемнасці, радасці? Як сябе паводзіш, калі штосьці не атрымліваецца, калі даводзіцца цярпець?

Адносна любові

Ці цікавішся жыццём Касцёла? Ці адчуваеш сябе яго членам?

Ці адчуваеш сябе адказным за яго святасць?

Ці годнае тваё жыццё як вучня Езуса Хрыста?

Ці прымаеш удзел у парафіяльных рэкалекцыях?

Ці памятаеш пра матэрыяльныя патрэбы Касцёла? Як ставішся да запаведзяў Божых, да сакрамэнтаў, да рэлігійных абавязкаў?

II. “He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна”

Ці з належнаю пашанаю вымаўляў імя Бога і святых? Ці не былі звароты да Бога і святых пустымі ўскліканнямі?

Ці не ўчыніў клятвапарушэння, г. зн. ці не кляўся непраўдзіва?

Можа, не стрымаў абяцання, дадзенага Пану Богу?

Ці не саромеўся насіць на сабе сімвалы веры (крыжык, медальён)?

Ці ўшаноўваў Найсвяцейшы Сакрамэнт у касцёле (прыкленчваючы) або праходзячы паўз касцёл ці сустракаючы ксяндза, што ідзе з Дарамі Божымі да хворага?

Ці шанаваў дома і паза ім крыжы, фігуры, абразы?

Ці не бунтаваўся, а можа, нават чыніў блюзнерства, калі Бог “не выслухоўваў” тваіх просьбаў, перакрэсліваў твае памкненні і задумы?

Ці чыніў хаця б знак крыжа перад ядой, падарожжам, у небяспецы?

III. “Памятай дзень святы святкаваць”

Ці не прапускаў у нядзелю і святы з малаважных прычынаў Святой Імшы?

Ці замест Святой Імшы не губляў час на неабавязковыя заняткі і прыемнасці (доўгі сон, адведкі сяброў, прагляд фільмаў)?

Ці, выбіраючыся ў нядзелю або ў свята ў падарожжа, памятаў таксама пра абавязак удзельнічаць у Святой Імшы?

Ці не спазняўся на Святую Імшу?

Ці належным чынам удзельнічаў у Святой Імшы, адказваючы, спяваючы, стараючыся лепш зразумець сутнасць і значэнне па асобных яе частак?

Ці працаваў у нядзелю і святы без важнай патрэбы?

Ці прысвячаеш іншы час, апроч Святой Імшы ў будні, нядзелю і святы, каб знайсці бліжэйшы кантакт з Богам (асабістая малітва, чытанне рэлігійнай літаратуры і г. д.)?

Ці не адзначаеш хутчэй па-паганску, чым па-хрысціянску штогадовыя найважнейшыя святы, асабліва Божае Нараджэнне і Вялікдзень?

IV. “Шануй бацьку свайго і маці сваю”

Пытанні да дзяцей

Ці імкнешся праз малітву і разважанне паглыбіць у сабе любоў, пашану і павагу да бацькоў? Ці імкнешся зразумець іх духоўны стан і матэрыяльнае становішча?

Ці не лічыш, што бацькі не разумеюць цябе, а сам нічога не робіш, каб зразумець бацькоў?

Ці не папракаеш іх грубым словам за пралікі, а сам не выконваеш сваіх абавязкаў?

Ці стрымліваеш слова? Ці гаворыш, куды ідзеш?

Ці вяртаешся ў дамоўлены час дадому?

Ці не пакідаеш пасля сябе смецце і непарадак, змушаючы гэтым маці, бацьку ці брата або сястру абслугоўваць цябе?

Ці дапамагаеш бацькам (асабліва маці) у працы і захаванні парадку дома (прыбіранне, дапамога на кухні, па гаспадарцы)?

Ці не прыносіш бацькам боль жорсткімі, грубымі словамі або бязлітаснымі ўчынкамі?

Ці не вымагаеш у бацькоў грошай, не ўлічваючы матэрыяльнае становішча сям’і?

Ці не ашукваеш іх?

Ці не крыўдзіш і не прыніжаеш брата або сястру?

Ці праяўляеш паслужлівасць і павагу да іншых родных і сваякоў (бабулі, дзядулі, цёткі…)?

Ці пацвярджаеш пашану і любоў да ўсіх родных сваёй паслужлівасцю, дапамогай, павагай і ветлівасцю?

Пытанні да бацькоў

Ці з-за эгаізму, маладушнасці і звычкі да выгодаў не абмяжоўвалі колькасць дзяцей?

Ці не шукалі толькі пачуццё асалоды? Ці не ўжывалі штучных сродкаў для прадухілення зараджэння новага жыцця?

Ці пазнаёміліся з натуральнымі метадамі распазнавання плоднасці, каб карыстацца імі, калі вашыя магчымасці, здароўе, даходы не дазваляюць мець вельмі вялікую сям’ю?

Ці не мелі пазашлюбных сувязяў?

Ці сямейная атмасфера, якую вы стварылі дома, сапраўды хрысціянская? Ці ў вашым доме ўсе жывуць паводле веры?

Ці выхоўваеце дзяцей, падаючы ім добры прыклад? Ці навучаеце іх рэлігіі і ці пасылаеце на заняткі па рэлігіі? Ці выхоўваеце ў сваіх дзецях звычку да парадку і працы? Ці не належыце да тых бацькоў, якія ўсё робяць за дзяцей?

Ці маеце кантакт з кожным з вашых дзяцей і ці не вылучаеце сярод іх лепшых і горшых? Ці намагаецеся здабыць іхні давер? Ці аднолькавыя для вас, бацькоў і дзяцей, загады і забароны? Ці не крытыкуеце пры дзецях уладу (касцёльную, школьную, дзяржаўную), падрываючы не толькі яе аўтарытэт, але найперш ваш уласны, бацькоўскі?

Ці шчыра адказваеце падросшым дзецям на пытанні, звязаныя з іх нараджэннем? Ці наадварот, не здолелі даць належнага адказу або, яшчэ горш, дапускалі брыдкія анекдоты, якія зневажаюць чалавечую годнасць?

Як стараецеся выправіць заўважаныя ў дзяцей заганы? Можа, хутчэй звяртаецеся да сродкаў пакарання, чым да настаўлення, павучання добрым словам?

Ці стасуюцца вашыя патрабаванні з магчымасцямі дзяцей? Можа, вы занадта суровыя або паблажлівыя?

V. “He забівай”

Ці не стаў вінаватым (свядома і добраахвотна) у чыёйсьці смерці?

Ці не выказваў думкі, што пэўных людзей можна забіць?

Ці не знішчыў ненароджанае дзіця?

Ці не падтрымліваў думку, што “зачатае дзіця — эмбрыён, а не чалавек”, і ці не ўхваляў яго знішчэнне?

Ці не спрычыніўся да забойства ненароджанага дзіцяці намоваю, парадаю або матэрыяльнай дапамогай?

Ці не рызыкаваў сваім жыццём без патрэбы (плаваў у недазволеных месцах і ўмовах, пераболынваў хуткасць, едучы на машыне і г. д.)?

Ці не дапускаў думак пра самагубства?

Ці не рызыкаваў здароўем, нерэгулярна харчуючыся, злоўжываючы алкаголем, цыгарэтамі, кавай, намагаючыся схуднець любым коштам, праводзячы частыя і доўгія начныя забавы? Ці не ўжываў наркотыкі?

Ці не паслабляў свайго здароўя празмернаю разумоваю і фізічнаю працаю?

Ці не адкладваў візіт да лекара ў сур’ёзных выпадках? Ці прыслухоўваўся да ягоных парадаў?

VI і IX. “He чужалож”, “He пажадай жонкі бліжняга твайго”

Пытанні да моладзі

Ці не казаў, што “каханню ўсё дазволена” нават да шлюбу?

Ці не лічыў, што перад “гэтым” нельга ўстаяць?

Ці не ўзбуджаў сябе чытаннем амаральнай літаратуры, нясціплымі здымкамі ці праглядам амаральных фільмаў, забавай, какецтвам, жэстамі, думкамі?

Ці не рабіў сваёй каханай грэшных прапановаў, пагражаючы пакінуць яе ў выпадку адмовы?

Ці не выкарыстоўваў наіўнасці або чалавечай слабасці?

Ці не рабіў грэшных, выкліканых самотай, учынкаў?

Ці не высмейваў чысціні, цнатлівасці, сціпласці, апавядаючы брыдкія анекдоты і гісторыі?

Ці не чужаложыў?

Ці не ўжываў вульгарных, зняважлівых словаў і выразаў?

Ці не зводзіў іншых (асабліва маладзейшых) прыкладам, заахвочваннем або “навучаннем”?

Ці не дазваляў насуперак хрысціянскай этыцы ўжыванне кантрацэптыўных сродкаў?

Ці не дапамагаў знішчаць ненароджаных дзяцей? Ці сам не дайшоў да такога ўчынку?

Ці не браў маральнага ўдзелу ў забойстве, прапанаваўшы, намовіўшы, запалохаўшы або нават падаўшы матэрыяльную дапамогу?

Пытанні да сужэнцаў

Ці ў сужэнскім жыцці лічыўся з псіхічным і фізічным станам жонкі (мужа)?

Ці стараўся, будучы ў шлюбе, узнёсла і высакародна разумець каханне, ці не зводзіў яго да фізічнай блізкасці?

Ці не супярэчыць вашая фізічная блізкасць Божаму праву і сумленню?

Ці не карыстаўся супрацьзачаткавымі сродкамі, робячы немагчымым зачацце дзіцяці?

Ці ўмееш узяць на сябе адказнасць за зачацце дзіцяці, паслядоўна перасцерагацца, стрымліваючы сябе ў адпаведныя перыяды (пры выкарыстанні натуральных метадаў распазнавання плоднасці)?

Ці не маеш, будучы ў шлюбе, пазашлюбных кантактаў?

VII і X. “He крадзі”, “He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму”

Ці не забраў нешта чужое: з прыватнай або грамадскай маёмасці (прадметаў, грошай)?

Ці не падманваў пры куплі-продажы?

Ці не прысвойваў знойдзеныя рэчы, не шукаючы іх уладальніка?

Ці своечасова вяртаў пазычаныя рэчы і грошы?

Ці не псаваў чужыя рэчы або грамадскае абсталяванне?

Ці не прысвойваў чужую працу і чужыя заслугі?

Ці не быў сквапным і зайздросным у матэрыяльных справах?

Ці працаваў належным чынам і ці добра заканчваў распачатую працу?

Ці не прычыняўся да клопату і шкоды іншым, спазняючыся ў працы, не захоўваючы ўстаноўленых тэрмінаў?

Ці, займаючы пасаду, ацэньваў справядліва працу падначаленых, ці рыхтаваў як след справаздачу?

Ці не выкарыстоўваў сваю ўладу для асабістай выгады?

Ці не прымушаў чакаць сябе, забіраючы чужы час?

VIII. “He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго”

Ці не ўводзіў каго-небудзь у зман, прыносячы матэрыяльную або маральную шкоду?

Ці не сведчыў фалыпыва, ці не даваў ілжывых сведчанняў у судзе ці якой іншай установе?

Ці не прыпісваў бліжнім учынкаў, зробленых не імі, ці не нагаворваў?

Ці не ашукваў? Ці не падманваў, баючыся кары або непрыемнасцяў?

Ці не займаўся самахвальствам, робячы з сябе героя?

Ці не прыхарошваў няпраўдаю сваіх справаздачаў і аповедаў?

Ці не прытрымліваўся меркавання “ўладных асобаў” у ацэнках фактаў і людзей, хоць і бачыў, што гэтае меркаванне несправядлівае?

Ці не быў ліслівым і крывадушным?

Ці не фальсіфікаваў навукі, ці не выдаваў фальш за праўду?

Запаведзь любові: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”

Ці намагаўся ўмацаваць у сабе сапраўдную любоў да Бога, лепей спазнаваць Яго, паважаць, лічыцца з Ягонаю воляю, рупіцца пра Ягоную славу і быць гатовым да цярпенняў, пакуты і ахвяры дзеля Ягонага імя?

Ці шукаў магчымасці паглыбіць веды пра Бога, слухаючы казанні, чытаючы адпаведныя кнігі і рэлігійную прэсу, беручы ўдзел у катэхезе?

Ці не вёў жыцця без Бога, а нават і супраць Бога, а пасля пры няўдачах ці не наракаў: «За што Бог карае мяне?»

Ці не маліўся бяздумна, не разважаючы над патрэбай «жывога» кантакту з Богам, асабліва ў важныя і небяспечныя хвіліны свайго жыцця?

Ці думаў аб патрэбе паглыбіць у с абе любоў да Пана Бога, шчыра молячыся, спавядаючыся (споведзь павінна быць прадуманай і падрыхтаванай)?

“Любі бліжняга твайго, як самога сябе”

Ці стараўся любіць кожнага чалавека, нават непрыемнага і ворага, шануючы ягоную чалавечую годнасць, клапоцячыся пра ягонае дабро, будучы гатовым на пасвячэнне і ахвяру з тае прычыны, што яго любіць Бог?

Ці не меў у сэрцы гневу, нянавісці, абыякавасці?

Ці дараваў тым, хто вінаваты перад табою, хто зрабіў табе прыкрасць або пакрыўдзіў цябе?

Ці не насіў у сабе пачуцця помсты?

Ці першым шукаў магчымасці памірыцца пасля канфлікту?

Ці не імкнуўся мэтанакіравана выклікаць разлад і сутыкненні паміж людзьмі?

Ці не сеяў адмоўных поглядаў, падазронасці іабыякавасці?

Ці не прыніжаў людзей зняважлівымі мянушкамі і азначэннямі?

Ці не надакучваў сваімі заўвагамі, рэплікамі і жартамі?

Ці быў ветлівым і паслужлівым, ці цікавіўся людскімі патрэбамі, ці ахвяраваў свой час, каб прыйсці з духоваю і матэрыяльнаю дапамогаю?

Ці не быў легкадумным пад уплывам уражанняў, пачуцця, намовы або заахвочвання недасведчаных людзей?

Ці працаваў над сваім характарам, ці не лічыў гэта малаважным заняткам?