Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Дабрачыннасць

Паслуга любові мае важнае значэнне ў місіі Касцёла і з’яўляецца выразам яго сутнасці. Менавіта таму Касцёл актыўна развівае сацыяльнае вучэнне, заклікае да спраў міласэрнасці і актыўнай пазіцыі ў гэтым пытанні.

Клопат аб блізкім — заданне веруючага чалавека. Адной з праяў гэтага клопату з’яўляецца дабрачыннасць — бязвыплатнае ахвяраванне пэўных рэсурсаў або сродкаў на карысць трэціх асоб, якія патрабуюць дапамогі. Іншымі словамі, калі чалавек перадае свае грошы, вопратку ці іншыя каштоўнасці тым людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу, і не патрабуе ніякай кампенсацыі, то гэта і ёсць дабрачыннасць. Прычым дапамагаць можна не толькі людзям. Ёсць дастаткова шмат жывёл, якія маюць патрэбу ў апецы і клопаце.

Касцёл рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях. Сачыце за аб’явамі, каб мець магчымасць да іх далучыцца!

Наведвальнікі нашай старонкі часта інтэрэсуюцца, ці можна ў касцёле пакінуць вопратку і іншыя рэчы на карысць тым, хто мае ў іх патрэбу. Нажаль, у нашай святыні пакуль няма такой магчымасці, бо адбываецца будоўля. Калі ў вас узнікла жаданне дамагчы нейкімі рэчамі сваім бліжнім, калі ласка, звяртайцеся да кс. Дзяніса. Ён падкажа, куды іх можна аднесці.

.