Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Замовіць імшу on-line

Паважаныя парафіяне і наведвальнікі нашай старонкі! У нас з’явілася магчымасць замовіць імшу онлайн!

Калі вы не можаце прыйсці да касцёла або баіцеся прыватных кантактаў з прычыны складанай эпідэмічнай сітуацыі, калі ласка, дашліце сваю інтэнцыю праз спецыльную форму, пададзеную ніжэй. Увядзіце свае імя і прозвішча, ніжэй у адпаведнае акенца ўпішыце, за каго жадаеце памаліцца. Пакіньце e-mail.

За каго і аб чым можна маліцца?

Ахвяра Хрыста датычыць кожнага чалавека. Такім чынам, можна маліцца за любога чалавека — роднага, сябра, знаёмага з нагоды Дня нараджэння, імянінаў, юбілея або іншай важнай падзеі ў жыцці. Таксама можна маліцца за памерлых — аб збаўленні іх душаў. Інтэнцыя можа быць і агульнай, напрыклад, за Радзіму, парафію, аб супакоі, пакліканнях да святарства, аб добрым падарожжы і інш.

Колькі гэта “каштуе”?

Пры падаванні інтэнцыі можна скласці грашовую ахвяру. Выберыце суму, якую жадаеце ахвяраваць, і націсніце адпаведную кнопку. Гэтая ахвяра прызначана для ўтрымання касцёла і асобаў, якія ў ім служаць, у прыватнасці — святара. Грашовае ахвяраванне не з’яўляецца платай за імшу. Святар будзе маліцца ў вашай інтэнцыі незалежна ад ахвяры. Яе велічыня залежыць выключна ад волі і магчымасцяў таго, хто просіць аб малітве.

Вы можаце ахвяраваць за Імшу ў Вашай інтэнцыі on-line

1) Запішыце вашу інтэнцыю





    2) Ахвяруйце за Імшу ў вашай інтэнцыі

    Ахвяраванне на будову касцёла ў г. Фаніпаль:

    ВЫБЕРЫЦЕ СУМУ АХВЯРАВАННЯ:

    • Калі ласка, выберыце альбо ўвядзіце суму ахвяравання
    • Пераход да аплаты...