Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Заняткі для дзяцей / дарослых

Шаноўныя бацькі!

Прыпамінаем, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. У жыцці не павінна быць так, што яму прысвячаецца менш за ўсё часу, а асноўная ўвага надаецца, напрыклад, фізічнаму развіццю дзіцяці.

Калі ласка, запісвайце сваіх дзяцей на катэхэзу!!!

Не забывайцеся, што навучанне ў катэхэтычным класе не скончваецца пасля Першай Камуніі, а працягваецца да заканчэння школы. Такім чынам бацькі выконваюць абяцанне, дадзенае пры хросце дзіця — выхоўваць яго ў веры.

Заняткі вядзе пані Таццяна. Да яе можна звяртацца па пытанням, звязаным з катэхізацыяй (+37544 7012889)

ЗАПРАШАЕМ!