Асвячэнне дома / машыны
Што такое асвячэнне?
Падчас малітвы асвячэння мы просім, каб Бог благаславіў людзей і рэчы, якія асвячаем. У гэтым абрадзе асноўнае — не вада, якой акрапляюць, а малітва і вера. Бог стварыў чалавека здольным жыць у гэтым свеце і самаму разбірацца з рознымі матэрыяльнымі справамі. Мы многае ўмеем, дасягаем новых даляглядаў у навуцы і тэхніцы. Просячы ў Бога благаславення, мы дзякуем Яму за тое, што маем, і просім, каб дапамагаў годна карыстацца дабротамі гэтага свету.
Як асвяціць дом, машыну і іншыя рэчы?
Калі вы вырашылі штосьці асвяціць, патрэбна звярнуцца да ксяндза. Гэта можна зрабіць перад імшой (пасля яе) або патэлефанаваць (+37525 7710080, кс. Дзяніс). Раскажыце ксяндзу, што жадаеце асвяціць, і дамоўцеся на пэўную дату.
Што можна асвяціць:
- кватэру і іншае памяшканне (як жылое, так і не, напрыклад, майстэрню, гараж, магазін і інш.);
- аўтамабіль і і ншыя сродкі перамяшчэння;
- хатніх жывёл;
- розныя літургічныя рэчы (абраз, ружанец, малітоўнік, крыжык на стол або шыю, фігурку святога і інш.).
Трэба памятаць, што “эфектыўнасць” благаслаўлення залежыць не ад колькасці вылітай свянцонай вады, але ад веры.
Прыватнае благаслаўленне
Калі жадаеце атрымаць благаслаўленне перед распачаццем нейкай важнай справы (перад падарожжам, аперацыяй, родамі і інш.), звярніцеся да ксяндза ў закрыстыю. Ён памоліцца над вамі і благаславіць.