Юбілейны дзень нараджэння святкуе Ала Садоўская. Віншуем!
Сёння ў нашай парафіяльнай сям’і чарговая радасная падзея. Свой дзень нараджэння адзначае Ала Садоўская. Карыстаючыся нагодай, віншуем імянінніцу і дзякуем за энтузіязм і шчыры клопат аб справах фаніпальскай святыні. Запрашаем бліжэй пазнаёмімся з нашай сястрой у Хрысце і раздзяліць з ёй радасць асабістага свята.
“Я нарадзілася ў вёсцы Клівы Гомельскай вобласці. Калі мне было ўсяго два месяцы, адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Мая сям’я вымушана была пакінуць родныя мясціны, і так мы апынуліся ў вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна.
Бацькі вызнавалі праваслаўную веру, таму сакрамант хросту я прыняла ў царкве. Але ў пэўны момант лёс звёў мяне з каталіком. Я вельмі хацела, каб Бог благаславіў нашую сям’ю, таму мы ўзялі шлюб у касцёле ў Рубяжэвічах. Пазней жа ў гэтай святыні ахрысцілі дзяцей.
Праўда, паглыбілася я ў каталіцкую веру не адразу. Мая калега і добрая сяброўка — жонка праваслаўнага святара. Ад яе я часта чула пра Бога. Іншая знаёмая — спявачка з фаніпальскай царквы — таксама дзялілася сваім сведчаннем веры. Я іх слухала і разумела, што хачу ведаць больш. Аднойчы сабралася і дзеля інтарэсу прыйшла ў касцёл. У пэўны момант адчула, што мне тут падабаецца, стала хадзіць часцей, і з цягам часу мяне гэта захапіла!
Да шлюбу нас з мужам рыхтаваў ксёндз Станіслаў Салата. Тады фаніпальскі касцёл толькі пачынаў адраджацца, а цяпер мы ўжо ўсёй сям’ёй наведваем прыгожую святыню. Мой малодшы сын нават фармуецца як міністрант!”
Шаноўная Ала! Няхай Сэрца Езуса заўсёды напаўняе моцай, а Маці Божая будзе вашай заступніцай у штодзённым жыцці! Жадаем моцнага здароўя, радасці, шчодрых дароў Духа Святога!