Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

11 красавіка адбылося чарговае спатканне парафіян

14-04-2024

11 красавіка, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян па абмеркаванню спраў душпастырскіх, будаўляных, гаспадарчых парафіі Касцела Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Фаніпаль. На спатканні, якое ўзначаліў ксендз пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 12 чалавек.

У ходзе спаткання абмяркоўваліся наступныя справы:

  • Падсумавалі вынікі за апошні месяц, асноўным дасягненнем якога стала тое, што аб’яднаўшы ўсе сілы, мы змаглі адзначыць Вялікодныя святы ў асноўным будынку касцела, годна і своечасова да гэтага падрыхтаванага як фізічна (праведзены шматлікія суботнікі па добраўпарадкаванню тэрыторыі і памяшкання касцела, выраблены дэкарацыя, шматлікія букеты з кветак, вербачкі, хаўгвы працэсійныя сіламі парафіян, набыты і замацаваны крыж, частка алтара, пасхал з падстаўкай), так і духоўна (арганізаваны Крыжовы Шлях, у тым ліку сіламі дзяцей, літургічная падрыхтоўка да пасхальнага трыдуўму, падрыхтаваны і часткова раздрукаваны новыя спеўнікі).
  • Абмеркавалі падрыхтоўку да штогадовага фэсту ў парафіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў чэрвені, падрыхтоўку да Першай Святой Камуніі дзяцей, набліжаючыяся гаспадарчыя справы па тэрыторыі касцела.

Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інфармацыі, матэрыяльна!

Просім далучацца, каб нас станавілася болей і мы актыўна працягвалі будаваць нашу Святыню і Парафіяльную Супольнасць.