Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Адбылася здача ў эксплуатацыю супрацьпажарнай сігналізацыі

23-04-2024

У нашай парафіі завяршылася адказная і крапатлівая праца: супрацьпажарная сігналізацыя “Молнія”, мантаж якой адбываўся на працягу апошніх месяцаў, здадзена ў эксплуатацыю. Сістэму праверылі і падключылі інспектары МНС.

Агульнымі намаганнямі парафіян, а таксама нашых дабрадзеяў, маем вельмі важную сістэму, якой пакуль яшчэ не могуць пахваліцца іншыя касцёлы. Дзякуем нашаму ксяндзу-пробашчу Дзянісу за пільнасць у справе ўсталявання, а таксама неабыякавым вернікам за ахвяры і дапамогу!