Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Жыццё парафіяльнай супольнасці

Літургічная служба алтара

Літургічная служба алтара — супольнасць хлопцаў (міністрантаў), якія знаходзяцца побач са святаром, цэлебруючым Святую Імшу, іншыя сакрамэнты або набажэнствы.

Міністрант — гэта юнак, які служыць пры алтары. Слова паходзіць ад лацінскага ministrarе, што азначае «служыць». Менавіта служба Езусу Хрысту з’яўляецца фундаментам усёй міністранцкай паслугі. Служыць пры алтары Пана Езуса — вялікі гонар і адказнасць. Патрэбная салідная фармацыя, каб хлопцы змаглі адкрыць у асобе Езуса свайго найлепшага сябра і прынялі адважнае рашэнне ісці за Ім.

Чакаем новыя маладыя сэрцы і запрашаем далучыцца да міністранцкай супольнасці, якая пабожна і радасна служыць на хвалу Бога. Па ўсіх пытяннях можна звяртацца да кс. Дзяніса.

Парафіяльны хор

“Хто спявае, той двойчы моліцца” — так казаў Святы Аўгустын. Спеў упрыгожвае Святую імшу, напаўняе сэрцы вернікаў асаблівымі радасцю і святлом.

У нашай парафіі фарміруецца хор. Калі вы маеце добры голас і любіце спяваць, далучайцеся!

Інфармацыя тычыцца як дзетак, так і дарослых. Давайце разам рабіць літургію больш узнёслай і святочнай!

Таксама запрашаем усіх, хто умее іграць на музычных інструментах. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да кіраўніка Ларысы Міхайлаўны Мурашка.

Жывы Ружанец

Жывы Ружанец — супольнасць з 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца на ружанцы: кожная асоба чытае адну таямніцу. Раз у месяц члены гэтай супольнасці сустракаюцца на малітве і мяняюць ружанцовыя таямніцы.

Жывы Ружанец «дыхае праўдамі веры», яго члены стараюцца не толькі маліцца за іншых ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях, але вучацца перажываць сваё жыццё, захоўваючы вернасць Богу.

Крама пры касцёле

У нашым касцёле існуе невялічкая крамка, дзе любы вернік можа набыць розныя рэлігійныя рэчы. Там ёсць малітоўнікі, спеўнікі, розныя часопісы, таксама прадстаўлены шырокі выбар абразоў, фігурак і ружанцаў. Варта зазірнуць перад нейкім святам і зрабіць прыемны падарунак сваім блізкім. Грошы ад продажу будуць прызначаныя на будову святыні.