Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Адбылося чарговае парафіяльнае спатканне

04-11-2022

У мінулы чацвер парафіяльны актыў у чарговы раз сабраўся, каб падвесці вынікі мінулага месяца і спланаваць наступны. Падчас спаткання былі адзначаны наступныя моманты:

  • знешнія работы без значных зменаў, унутраныя набліжаюцца да заканчэння. План на наступны год – выканаць дэкаратыўнае аздабленне сцен (пакраска або дэкаратыўная тынкоўка), пакласці плітку, завяршыць працы над алтарнай часткай, каб цалкам перамясціцца з падвала ў касцёл. Шукаем спецыялістаў, якія змогуць пракансультаваць па пералічанных пытаннях.
  • Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі на гэты момант не вядуцца, адновяцца вясной.
  • Працягваюцца работы па ўстаноўцы агароджы. Плануем завяршыць працы, звязаныя з агароджай (акрамя варот), да канца бягучага года.

Душпастырскія актыўнасці

Першая пятніца і першая субота месяца – найважнейшыя дні для парафіі Сэрца Езуса і Сэрца Марыі. Стараемся прымаць удзел у набажэнствах. Дадаткова ксёндз Дзяніс прапанаваў праводзіць адарацыю ў першую пятніцу месяца, каб на працягу некалькіх гадзін (паводле папярэдне распрацаванага графіка) нехта з вернікаў знаходзіўся ў касцёле на адарацыі.

Ранішняя Імша ў нядзелю перанесена з 10.00 на 11.00.

З мэтай прыбраць будаўнічае смецце ў асноўным памяшканні касцёла прынята рашэнне правесці суботнікі: у панядзелак, 7 лістапада, у 10.00 і ў аўторак, 8 лістапада, у 18.00. З сабой неабходна мець вялікія мяшкі для смецця, працоўнае адзенне, пальчаткі. Хто не можа ў гэтыя дні, але мае час у іншыя, калі ласка, звязвайцеся з Уладзімірам (8-044-5620207) для доступу ў памяшканне.