Адбылося планавае спатканне парафіян
7 ліпеня, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян па абмеркаванню спраў будаўляных, гаспадарчых, душпастырскіх. На спатканні, якое ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 9 чалавек.
Вынікі спаткання
Работы па рамонту даху: работы завершаны цалкам, дэфекты не знойдзены.
Будаўніцтва каналізацыі: выкананы работы па будаўніцтву калодзежаў, правядзенню каналізацыі.
Унутраныя работы: працягваюцца пасля завяршэння рамонту даху.
Знешнія работы: дэфекты ліквідаваны, загрунтаваны асабовая і бакавыя часткі; работы па тыльнай старане прадоўжацца, калі дазволіць надвор’е.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі: падрыхтаваны праект, арганізавана дастаўка грунту для таго, каб параўняць тэрыторыю, тэрыторыя ачышчана ад старонніх рэчаў (смецце, астаткі пліткі старой дарожкі, якая вяла да падвалу).
Працягваецца збор сродкаў для ажыццяўлення будаўляных работ.
Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інформацыі, матэрыяльна!