Адбыўся выпускны “Альфа-курса”
29-12-2025
Напярэдадні новага года ў нашай парафіі скончыўся евангелізацыйны курс “Альфа”.
29 снежня прайшоў выпускны вечар для ўсіх яго ўдзельнікаў. Святую Імшу узначаліў ксёндз-мітрапаліт Юзаф Станеўскі, а пасля Імшы адбылася супольная сустрэча ў Палацы мастацтва, дзе ўдзельнікі з розных парафій прадставілі творчыя нумары, рэпрэзэнтуючы свае парафіі. Парафіяне з Фаніпаля заспявалі цудоўны аўтарскі твор Вольгі Грузд на ўшанаванне Сэрца Езуса і Марыі.
Сустрэча скончылася ўручэннем сертыфікатаў, пачастункам і душэўнымі размовамі. Хвала Богу за гэты натхняльны час!
(будзе дапоўнена здымкамі пазней)