Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Дзеці з фаніпальскай парафіі прынялі ўдзел у дыяцэзіяльнай аплаткавай сустрэчы

02-01-2023

Сёння, 2 студзеня, адбылася святочная аплаткавая сустрэча для ўсіх дзяцей Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, якую павінен быў узначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. На жаль, арцыпастыр не змог прысутнічаць на спатканні з-за хваробы. Яго замяніў біскуп Юрый Касабуцкі, які цэлебраваў Святую Імшу і прамовіў навуку для дзетак.

Цешымся, што сярод удзельнікаў сустрэчы была групка прадстаўнікоў з нашай парафіі. Дзякуем нашым наймалодшым парафіянам і іх бацькам за актыўны ўдзел!