Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Свой юбілей святкуе Тарэса Кудлач. Віншуем!

24-06-2025

Самыя цёплыя i шчырыя словы накіроўваюцца сёння ў бок нашай парафіянкі Тарэсы Кудлач, якая адзначае юбілейны дзень нараджэння.

Пані Тарэса нарадзілася ў вёсцы Каменка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці ў веруючай каталіцкай сям’і. Бацькі ўжо мелі чатырох дзяцей, як на свет з’явіліся двайняты, адной з якіх і была імянінніца. Ахрысцілі дзяўчынку ў касцёле ў Крэве.

Юбілярка ўзгадвае, што яе маці была вельмі пабожнай жанчынай. Яна гадавала сваіх дзяцей у веры, дабрыні і павазе да людзей, заўсёды вяла іх у касцёл, была прыкладам глыбока веруючага чалавека.

Да Першай Святой Камуніі пані Тарэса прыступіла ў касцёле ў Вішнева. У Фаніпаль трапіла ў 1979 годзе разам з сям’ёй. Тут на той момант ужо жылі маміны сястра і брат. Пасля пераезду наведвала касцёл у Красным, затым у Мінску на Кальварыі, Чырвоны касцёл, касцёл Святой Ганны ў Дзяржынску. Парафіянкай фаніпальскага касцёла стала ад моманту яго заснавання. Заўсёды ахвотна ўключалася ў любую справу пры касцёле і працягвае сваё служэнне Богу праз актыўны удзел у жыцці парафіі.

Паважаная пані Тарэса! Ад імя ўсёй парафіяльнай супольнасці дзякуем вам за прыклад веры і хрысціянскай руплівасці! Жадаем духоўнай і фізічнай моцы, благаслаўлення Божага ў кожнай справе. Няхай Сэрцы Езуса і Марыі заўсёды апякуюцца вамі і вашай сям’ёй.