У фаніпальскай парафіі была зацверджана душпарстырская рада
18 верасня 2022 г. у нашай супольнасці была зацверджана парафіяльная рада. Вернікі, якія ўвайшлі ў яе склад, не толькі выказалі жаданне служыць на хвалу Бога і карысць Касцёла, але і ўмацавалі сваё жаданне публічнымі адказамі на пытанні пробашча і супольнай малітвай.
У склад парафіяльнай рады ўвайшлі наступныя вернікі
Старшыня парафіяльнай рады | Алена Протас |
Памочнік старшыні | Вольга Сугак |
Парафіяльны сакратар (пратаколы, справаздачы) | Юлія Францкевіч |
Фінансавая камісія (дапамога бухгалтару ў разліках, фінансавы ўлік парафіі, кантроль за своечасовай аплатай камунальных, збор сродкаў на парафіяльныя мэты (імшы, пасілкі і г. д.)) | Таццяна Кедо Вольга Гасціла Валянціна Байдак Часлава Пацалуйка Валянціна Іванова |
Адказныя за выхаванне дзяцей і моладзі (катэхеза, сцэнкі, мерапрыемствы, выезды) | Таццяна Вашчула Вікторыя Сучынская |
Парафіяльныя медыя (парафіяльны сайт і інстаграм, даваць інфармацыю з розных падзей у іншыя каталіцкія медыя) | Марыя Кукліс Аляксей Дзядзюля |
Дапаможныя члены | Галіна Вашкоўская Тэрэза Кудлач Марына Рашэтнік Марыя Шаўлюк Вольга Грузд Лілія Жых Ларыса Мурашка |
Божа, Ты вядзеш Твой Касцёл па прасторы часу, умацоўваеш нашае жаданне ахвярнага служэння нашым братам і сёстрам дай нам узрастаць у Тваёй ласцы ва ўсіх нашых справах. Учыні нашу паслугу ў парафіяльнай радзе мілай Табе і карыснай для супольнасці Касцёла Святога. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Чым есць рада свецкіх у касцёле і для чаго яна патрэбна?
Кожная парафія з’яўляецца жывой клеткай у целе Касцёла. І на грунце свецкага права, і паводле кананічнага права Касцёла каталіцкая парафія ў Беларусі заўсёды валодае юрыдычнай адметнасцю. Такім чынам, у парафіі павінны быць пэўныя атрыбуты, якія дапамагаюць ёй функцыянаваць і выконваць сваё прызначэнне. Адным з такіх атрыбутаў з’яўляецца парафіяльная рада. Падыход да гэтага інстытуту адрозніваецца з пункту гледжання свецкага заканадаўства і кананічнага права.
Асноўнай функцыяй парафіяльнай рады з’яўляецца супрацоўніцтва з пробашчам праз праяўленне ініцыятыў, звязаных з жыццём парафіяльнай супольнасці. Гэта як бягучыя справы, так і праекты, звязаныя з рознымі падзеямі, юбілеямі і падобнымі святамі. Парафіяльная душпастырская рада павінна таксама клапаціцца аб духоўным жыцці парафіі, дапамагаючы арганізоўваць розныя формы пабожнасці, урачыстасці, пілігрымкі і г. д. Дзякуючы гэтаму, жыццё канкрэтнай парафіяльнай супольнасці становіцца багацейшым. Парафіяльная пастырская рада таксама падтрымлівае святароў у іх катэхетычнай працы, даючы прапановы і вызначаючы спосабы дасягання вернікаў, пашыраючы такім чынам іх веды і паглыбляючы ўласную рэлігійнасць. Душпастырская рада таксама клапоціцца аб прыцягненні новых вернікаў, прапаноўваючы пэўныя формы евангелізацыі. У задачы рады ўваходзіць выказванне меркаванняў па справах парафіі і ўнясенне прапаноў і заключэнняў, накіраваных на паляпшэнне парафіяльнай працы. Рада не для таго, каб кіраваць парафіяй. Тым не менш, яна выконвае дарадчую ролю ў актывізацыі душпастырскай дзейнасці. Паколькі выкананне гэтых задач патрабуе ад членаў рады духоўнай сталасці і адпаведнага ўзроўню рэлігійных ведаў, члены рады павінны пастаянна паглыбляць сваё ўнутранае жыццё і веды праз чытанне Святога Пісання, слуханне лекцый, рэкалекцыі і г. д.