Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Вернікі Фаніпаля святкуюць Божае Нараджэнне

25-12-2024

Божае Нараджэнне — адно з найбольш цудоўных святаў хрысціянства. Яно нагадвае нам пра пачатак нашага збаўлення, дае надзею. Cвяткаванне Божага Нараджэння традыцыйна распачынаецца 24 снежня, калі на небе з’яўляецца першая зорка. Вернікі ў сваіх дамах збіраюцца за сталом на супольную вячэру, званую вігілійнай, моляцца і дзеляцца аплаткай.

Працягам святочнага вечара з’яўляецца адмысловая Святая Імша — пастэрка. Яна ўвекавечвае чуванне пастухоў, якія маліліся ў Бэтлееме і чакалі нараджэння Езуса.

На пачатку гэтай Імшы ў нашай парафіі святар асвяціў фігурку маленькага Езуса і паклаў яе ў загадзя падрыхтаваныя вернікамі яслі. Робіцца гэта на знак таго, што Збаўца нарадзіўся ва ўбогай стайні, бо не знайшлося Яму іншага месца.

Пасля Эўхарыстыі вернікі, як члены адной вялікай сям’і дзяцей божых, падзяліліся аплаткам і склалі адзін аднаму святочныя віншаванні.

25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, парафіяне зноў сабраліся ў касцёле на ўрачыстай Імшы, каб супольна маліцца і святкаваць прыход Збаўцы. У гэты дзень касцёл у Фаніпалі наведаў Святы Мікалай, ды не з пустымі рукамі, а з падарункамі!

Дзякуем усім, хто далучыўся да супольнай малітвы, каб у сямейнай цёплай атмасферы перажыць нараджэнне Збаўцы!