Віншаванні ксяндза-пробашча з нагоды адпустовай урачыстасці ў Фаніпалі
27-06-2025
Дарагія парафіяне, вернікі!
Ва ўрачыстасці Сэрца Езуса і Безаганнага Сэрца Марыі кірую да вас свае віншаванні!
Жадаю, каб, узіраючыся ў Найсвяцейшае Сэрца Езуса, які на крыжы з’явіў сваю любоў, і ў чулае і пакорнае Сэрца Марыі, што вядзе нас да паўнаты і падпарадкавання волі Божай, нас пранікла моц бласлаўлення і нашыя сэрцы сталі больш чулымі. Каб мы маглі адказваць Пану вернасцю і не марнавалі дароў атрыманых ад Яго, ахвоча дзяліся сваімі магчымасцямі і талентамі ў супольнасці дзеля большай хвалы Боскага Сэрца.
Са святам!
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі валадарства Твае праз Безаганнае Сэрца Марыі!
Ксёндз-пробашч Дзяніс, MSF