Віншуем з юбілеем нашага парафіяніна Аляксандра!
Сёння свой юбілейны дзень нараджэння святкуе Аляксандр Рашэтнік. Многія парафіяне добра ведаюць Аляксандра, як актыўнага чалавека і бацьку траіх таленавітых дачок — Паліны, Яны і Ксеніі.
Аляксандр нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага раёна ў праваслаўнай сям’і. У бацькоў на той момант было пяцёра дзяцей — дзяўчынак, таму нараджэнне хлопчыка стала доўгачаканай падзеяй у жыцці сям’і. Аляксандр быў ахрышчаны ў царкве, але ў дарослым жыцці ў храм не хадзіў.

У Фаніпалі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марынай — добрым прыкладам веруючага чалавека. Яна распавяла яму пра веру і касцёл, з яе дапамогай і падтрымкай ён змог прыйсці да Бога ўжо ў дарослым узросце. Каталіцкую веру прыняў перад шлюбам у 2003 годзе, які Марыне і Аляксандру ўдзяліў ксёндз Станіслаў Салата, тагачасны пробашч фаніпальскай парафіі.

Сёння наш паважаны юбіляр — надзейная апора і падтрымка парафіі. З яго дапамогай была вырашана не адна важная для нашай супольнасці справа. Выкарчоўка ліп, дамова з пітомнікам аб спонсарскай дапамозе з раслінамі, падвоз урадлівай глебы, устаноўка ўваходных дзвярэй — гэта толькі невялічкі пералік таго, што было зроблена апошнім часам.
Аляксандр Міхайлавіч, ад імя ўсёй парафіі віншуем вас з юбілеем! Няхай ваш запал ніколі не згасне! Патрэбных Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і моцнага здароўя!