Велікапосныя рэкалекцыі з удзелам нашага пробашча прайшлі ў парафіі на поўдні Польшчы
5-8 сакавіка наш ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч праводзіў рэкалекцыі ў парафіі “Найсвяцейшага Сэрца Езуса” у весцы Бысіна, што на поўдні Польшчы побач з Кракавам. Вёска налічвае каля 1000 жыхароў і месціцца ў нізіне паміж гор. Святарскую паслугу ў парафіі нясе ксёндз-пробашч Пётр. Яму дапамагае старэйшы ксёндз, які больш за 30 год быў пробашчам.
Варта адзначыць цудоўна арганізаванае духоўнае жыццё парафіі: вернікі, у тым ліку моладзь, актыўна ўдзельнічаюць у духоўна-рэлігійных практыках. Ксёндз-пробашч вядзе заняткі рэлігіі ў мясцовай школе. Мясцовыя жыхары вельмі пабожныя, актыўна ўдзельнічалі ў рэкалекцыйных навуках і малітвах.
Хвала Пану за плённы час і за спатканых людзей. Шмат хто з верных абяцаў малітву і за нашу парафію у Фаніпалі.