11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворых
11 лютага ва ўспамін Маці Божай з Лурд у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень хворых.
У нашай парафіі цэлебравалася Святая Імша, на завяршэнне якой прайшло адмысловае набажэнства адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Яго мэта – малітва салідарнасці з хворымі, церпячымі, тымі, хто нясе крыж цялесных і душэўных пакутаў. Парафіяне мелі магчымасць загадзя скласці запіскі з імёнамі хворых. Кожнага, чыё імя было ўзгадана, вернікі прадставілі ў супольнай малітве Богу.
На завяршэнне набажэнства кожны з удзельнікаў атрымаў асабістае бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Марыя, Аздараўленне хворых, маліся за ўсіх церпячых з нашай парафіі! Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуйся над намі!