Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Адбылося чарговае спатканне парафіяльнага актыву

03-02-2023

2 лютага, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян, мэта якога – абмеркаваць справы будаўляныя, гаспадарчыя і душпастырскія. На спатканні, якое ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 14 чалавек.

У ходзе спаткання было аздначана:

  1. Вясной плануецца узнавіць унутраныя работы і прадоўжыць добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма.
  2. Пастаўлена задача прааналізаваць магчымасці па працягванню будаўляных работ: вызначыць кошт работ i матэрыялаў.
  3. Абмяркоўваліся душпастырскія актыўнасці і прапановы.

Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інформацыі і матэрыяльна! Блаславі Божа!