Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Адбылося першае спатканне малітоўнай групы Апостальства дапамогі душам чысцовым

30-01-2023

У панядзелак, 30 студзеня, адбылося першае ў нашай парафіі спатканне малітоўнай групы Апостальства дапамогі душам чысцовым (АДДЧ). Прадстаўнікі суполкі моляцца за душы церпячыя ў чысцы.

Да руху Апостальства дапамогі душам чысцовым можа належыць кожны практыкуючы католік (незалежна ад становішча і ўзросту), які прагне несці дапамогу душам чысцовым.  Калі чуеце ў сабе моц і жаданне, калі ласка, далучайцеся!