Адбыліся парафіяльныя рэкалекцыі
30 і 31 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Іх праводзіў ксёндз Андрэй Калядка з парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі.
У першы дзень рэкалекцый вернікі разважалі над стаўленнем да Святой Імшы, аб тым, як перажываем нядзелю – дзень, прысвечану Пану. У другі дзень адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і пакутнае набажэнства, мэтай якога была падрыхтоўка да сакрамэнту Пакаяння. У гэты дзень кожны меў магчымасць паспавядацца і з чыстым сэрцам прыняць поўны ўдзел у Святой Эўхарыстыі. Падчас гаміліі другога дня ксёндз Андрэй закрануў тэму падрыхтоўкі да вечнага жыцця.
Дзякуем шаноўнаму ксяндзу-рэкалекцыяністу за навуку і разважанні, а таксама ксяндзам Віталію Драздоўскаму і Аляксандру Фаміных за паслугу ў канфесіяналах!