Вернікі Фаніпаля наведалі будслаўскую святыню
01-04-2023

Пілігрымка адбылася ў першую суботу красавіка – дзень, асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі.
Невялічкая групка з нашай парафіі вырушыла ў будслаўскі санктуарый у межах агульнанацыянальнай штомесячнай навэнны з мэтай падрыхтоўкі да святкавання 25-й гадавіны каранацыі абраза Маці Божай папскім каронамі. Незважаючы на холад, пілігрымы насычаліся духоўна побытам і малітоўнай праграмай у санктуарыі.
Хвала Пану за гэты час!




