Гасанна Сыну Давіда!
02-04-2023
Сёння Пальмовай, або Вербнай, нядзеляй распачынаем Вялікі тыдзень – час асаблівых разважанняў над мукай і смерцю Пана. У гэты дзень успамінаем урачысты ўваход Езуса ў Іерусалім, які папярэднічаў Яго цярпенням і смерці на Крыжы. Натоўпы, якія Яго віталі, кідалі на дарогу плашчы ды пальмавыя галінкі і крычалі: “Гасанна Давідаваму Сыну”. Адсюль узнікла традыцыя асвячэння пальмаў. У нашых шыротах яны не растуць, таму, згодна з традыцыяй, мы прыносім да касцёла ўпрыгожаныя вербачкі.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у святочным набажэнстве. Было нас так шмат, што сцены каплічкі не здолелі змясціць усіх вернікаў!