Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Адбылося чарговае спатканне парафiяльнага актыву

07-04-2022

7 красавiка адбылося штомесячнае спатканне актыўных вернікаў парафіі, падчас якога парафiяне падсумавалi, што ўдалося зрабіць за апошні месяц. Адзiн з галоўных пунктаў, якi рэалізавалі, — былі спілаваны і вывезены з прыкасцёльнай тэрыторыі выкарчаваныя дрэвы. Гэта дазволіла перайсці на чарговы этап добраўпарадкавання. Таксама былі пастаўлены задачы на наступны месяц. Дзякуй Богу за усіх прысутных.

Нагадваем, што ўдзел у спатканнях можа прыняць любы парафіянін. Сустрэчы адбываюцца кожны першы чацвер месяца пасля вечаровай імшы.