Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Дзень споведзi i велiкапоснай навукi адбыўся ў нашай парафii

08-04-2022

Сёння вернiкi нашай парафii мелi магчымасць прыступiць да Сакрамэнту Споведзi, каб належным чынам падрыхтавацца да свята Уваскрасення Пана. Дзякуем святарам Вiталiю Драздоўскаму i Аляксандру Фамiных за паслугу ў канфесiяналах.

Асаблiвая падзяка ксяндзу Алегу Шпець — пробашчу парафii Святога Яна Евангелiста ў Кунцаўшчыне — за рэкалекцыйную навуку, якая наблiзiла разуменне, якой павiнна быць сапраўдная малiтва. Дзякуй за супольную Святую Iмшу i разважанне над Божым Словам!