Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Гасанна Сыну Давiда!

10-04-2022

Сёння паўсюдны Каталіцкі Касцёл узгадвае Нядзелю Мукі Пана, або так званую вербную (ці пальмовую) нядзелю. Яна распачынае Вялікі тыдзень. Літургія гэтага дня нагадвае аб урачыстым ўваходзе Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

У нашых шыротах не растуць пальмы i алiўкавыя дрэвы, таму, згодна з традыцыяй, у гэты дзень вернікi прыносяць у храм упрыгожаныя вербачкі, каб асвяцiць iх.

Дзякуем кожнаму, хто далучыўся да супольнай малiтвы! Невялiчкi фотарэпартаж нiжэй.