У хуткiм часе ў святынi распачнуцца ўнутраныя работы. Увага: патрэбна дапамога!
12-04-2022
Сёння, у Вялiкi аўторак, адбылася працоўная сустрэча ксяндза пробашча, парафiян i кiраўнiка будаўнiчай брыгады Анатоля, падчас якой абмяркоўваўся старт работ унутры нашай святынi. Плануем, што яны распачнуцца 1—2 мая.
У сувязi з гэтым нам вельмi патрэбна дапамога ў пераносе рэчаў з касцёла ў падвал, дзе некаторы час, пакуль трывае рамонт, будзе справавацца Святая Iмша. Запрашаем усiх парафiян i людзей добрай волi прычынiцца да гэтай важнай справы 26 i 27 красавiка.
Падрабязнасцi можна атрымаць у ксяндза Дзянiса. Дзякуй за вашу ахвярнасць!