Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі
ў г. Фаніпаль

Адбылося арганiзацыйнае спатканне парафiяльнага актыву

03-06-2022

2 чэрвеня, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян па абмеркаванню будаўляных, гаспадарчых і душпастырскіх спраў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў Фаніпалі.

На спатканні, якое ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс, прысутнічала 15 чалавек.

Былі абмеркаваны наступныя пункты:

работы па рамонту даху – частка выканана, чакаецца старт другога цыклу работ з панядзелка 6 чэрвеня;

будаўніцтва каналізацыі – праведзена работа па пошуку наёмнай арганізацыі, заключана пагадненне. У суботу 4 чэрвеня чакаецца выпаўненне работ згодна дамове;

унутраныя работы – выконваецца частка работ, якая не патрабуе завяршэння рамонту даху. Пасля завяршэння рамонту даху працягнуцца ўнутраныя работы;

знешнія работы па фасаду – выяўлена вялікая колькасць дэфектаў, якія патрэбна ліквідаваць. Частка работ выканана, работы працягваюцца.

Напрыканцы ксёндз-пробашч падзякаваў усім прысутным і тым, хто актыўна дапамагае, а таксама ўдзяліў усім Божае Благаслаўленне.

Нагадваем, што працягваецца збор сродкаў для ажыццяўлення будаўляных работ. Таксама рыхтуемся да святаў (Спасланне Духа Святога 5 чэрвеня і парафіяльны фэст 25 – 26 чэрвеня).