Адбылося чарговае спатканне парафіяльнага актыву
02-06-2023
1 чэрвеня, у чацвер, парафіяне ў чарговы раз сустрэліся, каб абмеркаваць надзённыя справы. На спатканні, якое ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 20 чалавек.
У ходзе спаткання было аздначана, што працягваюцца ўнутраныя работы, а таксама актыўна добраўпарадкоўваецца тэрыторыя вакол святыні.
Абмяркоўваліся душпастырскія актыўнасці і прапановы, а менавіта:
- Падрыхтоўка да ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста (11 чэрвеня)
- Падрыхтоўка да парафіяльнага фэсту (16-17 чэрвеня)
- Удзел у штогадовым фэсце ў Будславе
- Распаўсюджванне інфармацыі пра магчымасць рабіць ахвяраванні на будову касцёла.
Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інфармацыі і матэрыяльна!