Адбылося чарговае спатканне парафіян
7 снежня, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян па абмеркаванню спраў будаўляных, гаспадарчых, душпастырскіх парафіі Касцела Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Фаніпаль. На спатканні, якое ўзначаліў ксендз пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 8 чалавек.
У ходзе спаткання абмяркоўваліся наступныя справы:
1.Душпастырскія актыўнасці і прапановы, менавіта:
- Падрыхтоўка да урачыстасці Божага Нараджэння
- Арганізацыя Аплатковага Спаткання (святкаванне старога новага года “слядамі Божага нараджэння”) для парафіян і не толькі.
2.Падвядзенне вынікаў работ гаспадарчых і абмеркаванне бліжэйшых спраў. Унутраныя работы і сбор сродкаў з мэтай пряцягу бодоўлі працягваюцца.
Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інфармацыі, матэрыяльна!
Просім далучацца, каб нас станавілася болей і мы актыўна працягвалі будаваць нашу Святыню і Парафіяльную Супольнасць.