Адвэнтовае наведванне хворых адбываецца ў нашай парафіі
Адвэнт – час радаснага чакання прыйсця Збаўцы. Вернікі наведваюць адмысловыя ранішнія імшы са свечкамі – Рараты, удзельнічаюць у рэкалекцыях, прыступаюць да Сакрамэнту Пакаяння, каб належным чынам падрыхтавацца для спаткання з маленькім Езусам.
У гэты літургічны перыяд варта асаблівым чынам звярнуць увагу на тых, хто па прычыне здароўя не можа прысці да касцёла і прыняць удзел у Святой Эўхарыстыі. Яны, як і іншыя вернікі, не павінны быць пазбаўлены магчымасці паяднацца з Панам і прыняць Езуса да свайго сэрца.
Сення ксендз-пробашч разам з некалькімі актыўнымі членамі парафіяльнай суполкі наведалі нашу парафіянку, якая фізічна не можа прысутнічаць у касцёле. Падчас візіту хворай была удзелена Святая Камунія. Таксама на знак братэрскай любові вернікі падзяліліся аплаткай і перадалі віншаванні ад усёй супольнасці.