Чым жыла парафія ў Фаніпалі: падводзім вынікі 2023 года
Асноўнае ў нашай парафіі за 2023 год
Парафіяльная супольнасць
1. Са студзеня 2023 г. пачала дзейнічаць суполка “Дапамога душам чысцовым”. Малітоўныя спатканні адбываюцца кожны апошні панядзелак месяца.

2. У адну з першых субот месяца была арганізавана пілігрымка ў Будслаў. Таксама вернікі наведалі Нацыянальны Санктуарый падчас ліпеньскага фэсту. Акрамя гэтага адбылася пілігрымка па касцёлах Беларусі.



3. Вернікі прынялі актыўны ўдзел у велікапосных рэкалекцыях.


4. Радаснай падзеяй стала Першая Святая Камунія для шасці дзяцей з парафіі.


5. Адбыліся адпустовыя ўрачыстасці з удзелам метрапаліта арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.



6. Быў арганізаваны адпачынак для дзяцей і моладзі.



Будаўляныя і гаспадарчыя справы
1. Часткова была пафарбавана вежа, устаўлены вокны на ёй.

2. Працягвалася добраўпарадкаванне тэрыторыі (завершана ўкладка пліткі).

3. На прыкасцёльнай тэрыторыі былі пасаджаны кветкі і дрэўцы.


4. Яшчэ больш вернікаў уключылася ў працы пры касцёле: суботнікі і ўборка; пасадка і паліў раслін; пакос травы.


5. Былі пафарбаваны сцены ўнутры касцёла.


6. У алтарнай частцы зашылі столь.

7. Пакладзена плітка ўнутры касцёла.

8. Устаноўлены брамкі.
Дзякуем усім, хто далучаецца да будовы святыні і садзейнічае таму, каб наша парафіяльная супольнасць мацнела і ўзрастала!