Адбылося спатканне парафіяльнага актыву
22-09-2023
21 верасня, у чацвер, адбылося чарговае спатканне парафіян па абмеркаванню спраў будаўляных, гаспадарчых і душпастырскіх парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.
На сустрэчы, якую ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічалі 12 чалавек.
У ходзе спаткання было аздначана наступнае:
- Працягваюцца ўнутраныя работы; збіраем сродкі, каб давясці працэс будовы да канца. У розны час патрэбна розная дапамога – матэрыяльная і фізічная.
- Абмяркоўваліся душпастырскія актыўнасці і прапановы, а менавіта: былі падведзены вынікі выдатна праведзеных летніх духоўных актыўнасцяў; запланаваны актыўнасці на восень і Раство; адноўлены спіс удзельнікаў Парафіяльнай Рады.
Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае дзеяннем, радай, распаўсюджваннем інфармацыі і матэрыяльна!