Адбылося спатканне парафіяльнага актыву

У чацвер, 1 верасня, парафіяльны актыў сабраўся ў чарговы раз, каб абмеркаваць надзённыя справы. На спатканні, якое ўзначаліў ксёндз-пробашч Дзяніс Шастаковіч, прысутнічала 9 чалавек.
Падчас спаткання былі аздначаны наступныя пункты:
рамонт даху – работы завершаны, дэфекты не выяўлены;
будаўніцтва каналізацыі – выкананы работы па падводу вады да падвалу;
унутраныя работы – большая частка сцен атынкована, засталося завяршыць работы па тынкоўцы і загрунтаваць; фарбоўка сцен распачнецца ў наступным годзе;
знешнія работы – дэфекты ліквідаваны, загрунтаваны ўсе часткі, акрамя вежы, дзе на дадзены момант працягваецца праца;
добраўпарадкаванне тэрыторыі – падвозіцца грунт, падсыпана зямля па перыметру касцёла каля фундаменту, выканана частка работ па выкладцы пліткі.
Працягваюцца работы па ўстаноўцы агароджы.
Падчас спаткання таксама абмяркоўвалася пытанне стварэння парафіяльнай рады, а таксама душпастырскія актыўнасці, якія запланаваны на верасень.
Вялікая ўдзячнасць усім, хто далучаецца і дапамагае сваёй працай, радай, распаўсюджваннем інформацыі і матэрыяльна!