Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Новы катэхетычны год урачыста распачаўся ў нашай парафіі!

11-09-2022

Сёння ўрачыстай Святой Імшой, у якой удзельнічалі дзеці, іх бацькі і катэхеты, у нашай парафіі распачаўся чарговы катэхетычны год. Перад нашымі наймалодшымі парафіянамі адкрыўся новы час, калі яны змогуць не толькі здабываць веды пра свет, але і перажываць радасць пазнавання Евангелля.

Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Дзяніс асаблівым чынам падкрэсліў важнасць навукі рэлігіі, як інструмента, што дапамагае бліжэй пазнаёміцца з нашым Творцам. Чалавеку не дастаткова толькі набываць высокія фізічныя і інтэлектуальныя здольнасці, але, каб дасягнуць паўнаты шчасця, неабходна развіваць у сабе найвышэйшыя каштоўнасці, а значыць працаваць над духоўным жыццём. 

Жадаем дзеткам, каб Божае благаслаўленне спадарожнічала ў распачатай справе, а навука прынесла багаты плён!