Адышла ў вечнасць мама нашай парафіянкі і арганісткі Мурашка Ларысы Міхайлаўны
24-04-2023
Парафіяне касцёла Сэрца Езуса і Марыі ў Фаніпалі выказваюць свае спачуванні нашай парафіянцы і арганістцы Мурашка Ларысе Міхайлаўне з прычыны адыхода ў вечнасць яе мамы Феліцыі. Вечнае спачыванне дай Феліцыі, Пане, а святло вечнае няхай ёй свеціць, няхай спачывае ў супакоі з усімі святымі і чакае Уваскрасення.
Лучымся ў малітве! Імша святая за спачылую Феліцыю, ахвяраваная ад парафіі, адбудзецца ў пятніцу 28 красавіка 2023 г.