Віншуем з Днём нараджэння нашу парафіянку Марыю!
Паважаныя парафіяне, 13 красавіка мы ахвяруем Святую Імшу і атулім цёплымі словамі віншаванняў нашу Марыю Кукліс! Яна святкуе прыгожую дату ў сваім дзявочым жыцці. Дзякуем Пану Богу за тое, што некалькі гадоў таму, Ён накіраваў яе да нас, каб узмацніць нашу парафіяльную сям’ю, каб паказаць яшчэ адно сведчанне сапраўднай любові.
Са старажытнай Ліды, ад прыгожых і старадаўніх касцёлаў, з багатымі рэлігійнымі традыцыямі, Марыя апынулася ў нашым горадзе на Святой Імшы, дзе прысутнічала ўсяго 6 чалавек.
Дарагая Марыя, дзякуй Вам за вашу актыўнасць у справе станаўлення і ўзмацнення нашай парафіяльнай супольнасці! Мы радуемся кожнаму Вашаму радку, кожнаму артыкулу на нашым сайце i на старонках інстаграма. Вельмі граматна і своечасова, рэгулярна і з вялікай адказнасцю Вы даносіце інфармацыю, фармуючы нас. Ваша праца – прыклад таго, як трэба годна несці кожнаму з нас свой хрысціянскі абавязак.
Няхай Добры Божа натхняе Вас і далей, а Матачка Божая атуляе сваёй апекай.