Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса
і Беззаганнага Сэрца Марыі

г. Фаниполь, пер. Богдашевского, 4

Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!

09-04-2023

Святло велікоднай свечкі
Цемру прагоніць з душаў.
Шчасце хай будзе вечным,
Вера хай будзе дужай!

Паважаныя вернікі і ўсе, хто наведвае нашу інтэрнэт-старонку, прыміце сардэчныя віншаванні са святам Вялікадня!
Ва ўрачыстасць Змёртвыхпастаўння Пана радуемся перамозе Хрыста над смерцю. Адкрытымі сэрцамі ўспрымаем скіраваны таксама і да нас поўны радасці, суцяшэння і надзеі заклік Езуса: «Не бойцеся» і «Супакой вам».
Праўда аб Уваскрасенні з’яўляецца асновай нашай веры, яна дае нам надзею, абуджае жаданне паяднацца з Богам у любові. Уваскрослы Хрыстос прыходзіць да кожнага, хто прагне свабоды і спакою.
Я жадаю усім, каб добры Хрыстос адарыў вас сваімі шчодрымі дарамі, каб адноўленыя праз Духа Святога маглі пастаянна ўваскрасаць да новага жыцця ў святле. Станавіцеся сапраўднымі прапаведнікамі Евангелля і актыўнымі будаўнікамі Божага Валадарства. Няхай вера ва Уваскрослага Збаўцу ўмацуе нас і ў гэтым годзе ў нялегкай справе будовы нашай святыні. Будзьма разам!
Алелюя! Алелюя! Алелюя!

кс. Дзяніс Шастаковіч MSF, пробашч парафіі “Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Безаганнага Сэрца Марыі” у Фаніпалі